Упершыню ў нашым раёне ў рамках сеткі мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці была праведена выстава-конкурс “Жывая скульптура”, якая стала адметнасцю свята. Тэматыку канкурсанты выбіралі самыя розныя, як з рэальнага жыцця, так і з казачных сюжэтаў. Пераможцам гэтага конкурсу былі прызнаны кампазіцыі Любанскага сельскага дома народнай творчасці «Добро парящее на Злом» і «Чайная цырымонія».
2-е месца – Чырвонаслабодскі сельскі дом народнай творчасці з кампазіцыяй «Халодныя сэрцы».
3-е месца – Парэцкі цэнтр вольнага часу, з кампазіцыяй «Ля самавара».
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы конкурсу атрымалі каштоўныя прызы, заснавальнікамі якіх стала Акцябрская раённая арганізацыі РГА “Белая Русь”.